Rodnae Slova Uchrezhdenie Redakcija Zhurnala

thumb_up 100 likes
rate_review 2 Reviews
phone
Click to show phone
Request for information

Rodnae Slova Uchrezhdenie Redakcija Zhurnala Company Information

General information

Часопіс створаны ў 1987 г. як штомесячнае навуковае і метадычнае выданне для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пачаў выходзіць у студзені 1988 г. Першапачатковая назва – “Беларуская мова і літаратура ў школе”, у 1992 г. перарэгістраваны як “Роднае слова”. З 1 ліпеня 2001 г. рэдакцыя часопіса дзейнічае самастойна як Установа «Рэдакцыя часопіса “Роднае слова”».

“Роднае слова” – сацыяльна значнае выданне Рэспублікі Беларусь, на старонках якога друкуюцца літаратурна-крытычныя матэрыялы пра творчасць знакамітых айчынных і замежных пісьменнікаў; мовазнаўчыя даследаванні па гісторыі беларускай мовы, функцыянаванні яе ў сучасным грамадстве; адлюстроўваюцца вопыт і дасягненні педагогаў краіны; друкуюцца матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяд па беларускай мове і літаратуры, цэнтралізаванага тэсціравання. У часопісе змешчаны навукова-папулярныя артыкулы пра нацыянальную і сусветную культуру (тэатральнае і кінамастацтва, гісторыя архітэктурнага, выяўленчага і музычнага мастацтва, фальклорныя традыцыі беларускага народа і народаў свету, матэрыялы пра экспазіцыі рэспубліканскіх музеяў); матэрыялы краязнаўчай тэматыкі, з гісторыі старажытных беларускіх родаў, якія спрыяюць патрыятычнаму і ідэалагічнаму выхаванню моладзі.

Матэрыялы ў часопіс падбіраюцца ў адпаведнасці з беларускай дзяржаўнай ідэалогіяй, прыярытэтамі нацыянальнай адукацыі і культуры, з улікам вучэбных праграм па беларускай мове і літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, каляндарна-тэматычным планаваннем, паводле календара адметных датаў і падзей Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Часопіс належыць да тых перыядычных беларускамоўных выданняў гуманітарна-асветніцкага кірунку, якія істотна дапамагаюць у станаўленні нацыянальнай самасвядомасці, далучэнні маладога пакалення да беларускай і сусветнай духоўна-культурнай спадчыны.

Часопіс “Роднае слова” ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь для друкавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філалагічных навуках, мастацтвазнаўстве, культуралогіі, педагогіцы (тэорыя і методыка навучання беларускай мове і літаратуры).

У сакавіку 2014 г. установа атрымала пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў на права здзяйснення выдавецкай дзейнасці навуковых, навукова-папулярных, вучэбных, літаратурна-мастацкіх, даведачных, выданняў для вольнага часу. Зарэгістраваны ў Дзяржаўным рэестры выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюджвальнікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь за № 1/219 (з кастрычніка 2010 г. дзейнічаў спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 02330/0630706 на выдавецкую дзейнасць).

Падпіску можна аформіць у любым аддзяленні РУП “Белпошта” і “Белсаюздрук” на 1 мес., 3 мес., паўгоддзе.

Падпісныя індэксы часопіса “Роднае слова”: індывідуальны – 74823, ведамасны – 748232.

З верасня 2017 г. аформіць падпіску на часопіс “Роднае слова” вы можаце на нашым новым сайце па адрасе: www.rod-slova.by у зручны для вас час і зручным спосабам аплаты (з дапамогай банкаўскай карткі або праз банкаўскую сістэму “Расчёт”). Падпісацца можна як на папяровую версію часопіса, так і на яго электронную копію па выгадным кошце. Пры падпісцы на электронную копію вы зможаце спампаваць часопіс у PDF-фармаце.
1. На сайце www.rod-slova.by выберыце ў меню справа “Аформіць падпіску”.
2. Выберыце патрэбныя нумары ў папяровай версіі або электроннай копіі.
Увядзіце сваю кантактную інфармацыю.
3. Выберыце спосаб аплаты: банкаўская картка або Расчёт (ЕРИП).
4. Пастаўце птушачку насупраць радка “Я прачытаў і згодны з правіламі Умовы пагаднення ” і націсніце кнопку “Пацвярджэнне заказу”.
5. Вы атрымаеце інструкцыю як аплаціць заказ праз сістэму “Расчёт” (ЕРИП) з нумарам заказу.

Minsk

Opening hours
Monday:
09:00 - 18:00
Tuesday:
09:00 - 18:00
Wednesday:
09:00 - 18:00
Thursday:
09:00 - 18:00
Friday:
09:00 - 18:00
Phone number
+37517263-07-40
Linki
Social Accounts
Keywords
publisher

Rodnae Slova Uchrezhdenie Redakcija Zhurnala Reviews & Ratings

How do you rate this company?

Are you the owner of this company? If so, do not lose the opportunity to update your company's profile, add products, offers and higher position in search engines.

A similiar page for your business? Make sure everyone can find you and your offer. Create your dedicated company page on Yellow Pages Network - it's simply and easy!
Add your company